У некаторых кандыдатаў — праблемы
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдат у прэзідэнты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», сталічнай газеце «Минский курьер», абласных газетах «Заря» (Брэст), «Гомельская правда», «Могилевская правда», «Минская правда», «Гродненская правда» і «Витебский рабочий».
Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, 29 лістапада ім у штаб патэлефанавалі прадстаўнікі рэспубліканскіх выданняў. «Газеты не пагаджаюцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага
Аднак мы не можам гэта зрабіць чыста юрыдычна — тэрмін падачы праграм у СМІ скончыўся 28 лістапада», — заявіў Севярынец.
Ён мяркуе, што праграму Рымашэўскага могуць або падвергнуць цэнзуры, або зняць з друку. «І ў тым і ў другім выпадку гэта будзе скандал», — падкрэсліў палітык.
Да перадвыбарнай праграмы Рыгора Кастусёва таксама былі прэтэнзіі.
«Спачатку ў праграме ўжываліся словы „лукашызм“ і „лукашэнкаўскі рэжым“.У рэдакцыях газет палічылі, што гэтыя словы абражаюць годнасць службовай асобы, таму мы замянілі іх на „аднаасобны“ і „аўтарытарны“ рэжымы», — сказаў кіраўнік штаба Кастусёва Аляксей Янукевіч.
З праблемамі пры друкаванні сваёй перадвыбарнай праграмы сутыкнуўся і Дзмітрый Ус. «Дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, у якой я параўноўваў сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Германіі
Ус адмовіўся ўносіць праўкі ў сваю праграму. «Паспрабую вырашыць праблему ў Цэнтрвыбаркаме, калі не атрымаецца — буду судзіцца», — заявіў ён.
«Спадзяёмся, на гэтым тыдні праграма будзе апублікавана. Ніякіх прэтэнзій наконт яе зместу не ўзнікала», — паведаміў Атрошчанкаў.
Не сутыкаўся з такой праблемай і штаб Уладзіміра Някляева.
«Нам пакуль ніхто не тэлефанаваў і прэтэнзій да праграмы не выказваў»,— паведаміла
Не выказвалася прэтэнзій і да зместу перадвыбарных праграм Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанкі, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука.
Каментуючы па просьбе БелаПАН сітуацыю, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што рэдакцыі газет не маюць права ўносіць папраўкі ў тэкст перадвыбарных праграм кандыдатаў. «Усе праўкі павінен уносіць сам кандыдат у прэзідэнты», — сказаў ён.
Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца газетамі па чарговасці іх паступлення. Пакуль была надрукавана толькі адна праграма — Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі яе 27 лістапада.
Сяргей Каралевіч, Сяргей Пульша, БелаПАН