Някляеў — у Швецыю, Рымашэўскі — на ТВ, Саннікаў — у МДЛУ

Источник материала:  
29.11.2010 15:58 — Новости Политики
Уладзімір Някляеў правядзе на гэтым тыдні сустрэчы ў Швецыі, Віталь Рымашэўскі выступіць па тэлебачанні, Андрэй Саннікаў сустрэнецца са студэнтамі ВНУ, якую ён скончыў, паведамілі ў штабах кандыдатаў у прэзідэнты.

Як сказала прэс-сакратар Някляева Юлія Рымашэўская, 29 лістапада Някляеў знаходзіцца з візітам у Швецыі. «Запланаваны сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты ў Міністэрстве замежных спраў Швецыі, у канцылярыі прэм`ер-міністра, з двума міжнароднымі фондамі, якія займаюцца ў тым ліку і Беларуссю. Таксама Някляеў правядзе традыцыйную прэс-канферэнцыю для журналістаў», — паведаміла Рымашэўская.

Паводле яе слоў, асноўнай тэмай гутарак са шведскімі палітыкамі будзе пазіцыя Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі ў тым выпадку, калі на выбарах не пераможа дэмакратычны кандыдат у прэзідэнты.

Андрэй Саннікаў сёння, а 19.00 сустрэнецца з выбаршчыкамі ў актавай зале Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, паведаміў прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў. Ён нагадаў, што Саннікаў сам скончыў у свой час МДЛУ, які раней называўся Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, па спецыяльнасці «перакладчык-рэферэнт».

Віталь Рымашэўскі сёння рыхтуецца да прамога эфіру на тэлебачанні, які павінен прайсці з 19.30 да 20.00, паведаміла БелаПАН давераная асоба Рымашэўскага Павел Севярынец.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Лукашенко требует от доверенных лиц не отмахиваться от проблем избирателей и не давать пустых обещаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика