У Гомелі напамін пра выбары размясцілі на свіных рэбрах
Гомельскі мясакамбінат стаў выпускаць прадукцыю з напамінкам пра дату выбараў прэзідэнта Беларусі.
Напрыклад, у фірмовым магазіне мясакамбіната па вуліцы Савецкай у Гомелі
з’явіліся свіныя рэбры з налепкай, дзе адлюстраваная дзяржаўная сімволіка і размешчаны надпіс: «Выбары 2010. 19 снежня».У кіёсках «Гомельаблдрук» з’явіліся ў продажы пакеты з надпісам «За квітнеючую Беларусь», выявай белага бусла і датай выбараў.
«Думаю, што ў супрацоўнікаў гомельскага камбіната і тых, хто выпускае такія пакеты,
адсутнічае густ — як мастацкі, гэтак і палітычны»,— мяркуе мясцовы праваабаронца Віктар Адзіночанка.
На яго думку,
налепкі з датай выбараў трэба было б ляпіць на дарагую каўбасу, паказваючы, чым будзе харчавацца народ пасля прэзідэнцкіх выбараў.«Яны ж размясцілі налепкі на рэбрах — ежы для бедных», — заўважыў праваабаронца.
А белы бусел на
«Такая агітацыя дыскрэдытуе выбары і палітыку кіраўніцтва краіны, якая, як гэта заяўляецца, скіраваная на паляпшэнне дабрабыту насельніцтва і барацьбу з п’янствам», — пракаментаваў Адзіночанка.
Алена Германовіч, БелаПАН