Тэлевыступ Уладзіміра Някляева — ужывую на НН
Кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саннікаў правядуць 26 лістапада сустрэчы ў рэгіёнах, а Уладзімір Някляеў выступіць па тэлебачанні.
Як паведаміў
Віталь Рымашэўскі паведаміў, што сёння ў яго запланаваны сустрэчы ў Магілёўскай вобласці. «Я збіраюся наведаць Крычаў, Асіповічы, Бабруйск. Магілёўская вобласць — гэта вобласць, якая была адной з лідараў па колькасці подпісаў, сабраных за вылучэнне мяне кандыдатам у прэзідэнты. Таму я не магу праігнараваць Магілёў і збіраюся надаць гэтай вобласці асобную ўвагу», — заявіў кандыдат.
Акрамя гэтага, сказаў палітык, па дарозе паміж сустрэчамі ён правядзе
Уладзімір Някляеў сёння выступіць у жывым эфіры Беларускага тэлебачання. Тэлевыступленне пачнецца, а 19.00. «У той жа час пад лозунгам «Глядзім Някляева разам!» будзе арганізавана жывая трансляцыя яго выступлення каля будынка «Беларусьфільма».
Пасля жывога эфіру, прыкладна а 19.45, Някляеў прыедзе да «Беларусьфільма» і правядзе там сустрэчу з выбаршчыкамі», — сказала яго
Давераныя асобы Някляева Васіль Лявонаў і Віктар Гарбачоў правядуць сустрэчу ў Жодзіне з работнікамі БелАЗа, паведаміла Рымашэўская.
А
АП; інф. БелаПАН