Кастусёў абнародаваў сваю перадвыбарчую праграму
У дакумэнце гаворыцца, што «Рыгор Кастусёў і Партыя БНФ ідуць на прэзыдэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу».
«Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё — вось наш прынцып», падкрэсьліваецца ў праграме.
Асноўныя пункты: (сьпісам)— Вяртаньне да прынцыпу законнасьці і падзелу ўладаў.
— Скарачэньне дзяржапарату.
— Свабода прэсы будзе абароненая дзяржавай. Незалежныя СМІ будуць сапраўднай «чацьвёртай уладай». Будзе скасаваная дзяржаўная манаполія на тэлебачаньне і радыё.
— Перагляд недэмакратычна прынятага заканадаўства.
— Злачынствы аўтарытарнага рэжыму не павінны застацца без пакараньня.
— Будуць створаныя вольныя ўмовы для разьвіцьця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спрыяльныя ўмовы для крэдытаваньня бізнэсу.
— Мыта на ўсе віды тавараў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі, павінна быць скасавана.
— Эканамічная інтэграцыя з Эўразьвязам азначае доступ нашай прадукцыі на эўрапейскія рынкі.
— Увядзеньне моцнай нацыянальнай валюты — талера.
— Перагляд усіх міжнародных дамоваў, якія не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.
— Выхад з Мытнага саюзу, Саюзнай дзяржавы.
— Вяртаньне нацыянальнай сымболікі — Пагоні і
— Энэргетычнае супрацоўніцтва зь іншымі дзяржавамі павінна стаць альтэрнатывай расейскаму імпэрыялізму.
— Дзеля ратаваньня беларускай нацыі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы будзе рассакрэчаная поўная інфармацыя пра ўплыў яе наступстваў на здароўе нацыі.
— Будзе пастаўленая заслона нелегальнай міграцыі. Мяжа з Расеяй будзе ўсталяваная і надзейна ўмацаваная, каб забясьпечваць бесьперашкодныя стасункі паміж добрасумленнымі грамадзянамі, але абараняць Беларусь ад крыміналу.
— Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы павінна стаць гарантам незалежнасьці нашай краіны.
— Далучэньне Рэспублікі Беларусь да Эўрапейскага Зьвязу павінна быць арыенцірам беларускай зьнешняй палітыкі.
Радыё Свабода