Коммерсант: Лукашэнка адмовіўся сустракацца з Лаўровым, які прыехаў да яго з «апошнім папярэджаннем»
daylife.com |
Афіцыйная мэта прыезду расейскага міністра — удзел у супольным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін. Аднак эксперты лічаць візіт Лаўрова «апошнім папярэджаннем Масквы» беларускаму лідэру, які «знаходзіцца ў куражы ад кантактаў з ЕС», піша газета інфармаваная расейская газета «Коммерсант».
Асаблівае значэнне візіту кіраўніка МЗС РФ надае тое, што ён адбываецца менш чым за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Газэта цытуе кіраўніка
Не дапамагло і тое, што Сяргей Лаўроў яшчэ да прыезду ў Мінск абвясціў, што, у адрозненне ад сваіх заходніх калегаў, з лідэрамі беларускай апазіцыі сустракацца не будзе.
А літаральна
за некалькі гадзін да прыезду Лаўрова Лукашэнка адклаў падпісанне дакумента аб ужыцці рэгіянальнай групоўкі войскаў, у якую намінальна ўваходзяць сілы Беларусі і заходніх акругаў Расеі.«Вядома ж, мы будзем выконваць свае функцыі, але мы іх зможам выконваць толькі пры падтрымцы РФ, хоць бы узбраеннем», — сказаў Лукашэнка. «Гэта не падыход, — лічыць ён, — калі нам часам прапаноўваюць купляць ўзбраенне за свой кошт, ды яшчэ, як яны (Расія) ўмеюць гаварыць, па рынкавых цэнах». Па словах Лукашэнкі, Расея зацікаўленая ў тым, каб беларуская армія была ў парадку, таму «трэба дапамагаць».
Паводле яго слоў, «рашэнне аб прымяненні рэгіянальнай групоўкі войскаў — гэта сур’ёзнае рашэнне, і яно павінна прымацца ў рамках вышэйшага дзяржрады» [гэта значыць, на сустрэчы з Мядзведзевым і Пуціным]. «Ніякія дакументы ў працоўным парадку я падпісваць не буду. Так і перадайце міністру абароны і прэзідэнту Расійскай Федэрацыі», — заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што «ёсць ВДР, вось ён збярэцца, мы разгледзім гэтае план».
«Коммерсант» звязвае такую лінію паводзін Мінска ў дачыненні да Масквы з нядаўнімі візітамі ў Беларусь кіраўнікоў МЗС Германіі і Польшчы Гіда Вестэрвеле і Радаслава Сікорскага, а таксама прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.Еўрапейскія міністры паабяцалі Менску фінансавую дапамогу ў выпадку правядзення сумленных прэзідэнцкіх выбараў, а кіраўніца Літвы заявіла, што працяг праўлення Лукашэнка з’яўляецца гарантыяй стабільнасці Беларусі, а таксама таго, што гэтая краіна «не ператворыцца ў Расею». Натхнёны гэтымі жэстамі прэзідэнт палічыў спрыяльным момант для ўзмацнення жорсткасці падыходу да Расеі, адзначае «Коммерсант».
Газета, аднак, папярэджвае, што падобныя паводзіны можа «выйсці бокам Лукашэнку, які знаходзіцца ў куражы ад кантактаў з прадстаўнікамі ЕС». Па іх словах, візіт Сяргея Лаўрова — гэта «апошняе расійскае папярэджанне Мінску». Эксперты мяркуюць, што, калі Мінск працягне антырасейскія эскапады, то ў новым годзе сутыкнецца з самай сапраўднай гандлёвай вайной.
Мікола Бугай