Крамлёўскі ідэолаг: Раней беларускія нацдэмы мелі 15%, цяпер могуць лёгка разлічваць на 30
19.11.2010 09:51
—
Новости Политики
«Па самых свежых якасных ацэнках, барацьба расійскіх уладаў супраць Лукашэнкі падвоіла пазіцыі беларускіх нацыяналістаў, так званых «літвінаў»: калі да гэтага яны карысталіся максімальна упэўненай падтрымкай 15%, то цяпер яны лёгка могуць разлічваць на 30%, — піша ў газеце «Завтра» ўплывовы крамлёўскі ідэолаг Мадэст Колераў.
Ён наракае на адсутнасць моцнай прарасійскай сілы ў Беларусі: «Нам няма каму прадаць тавар гэтай імперыі. У нас няма легітымнага суразмоўцы».
Колераў загадваў аддзелам СНД у Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, а пасля ўзначаліў інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум», якое задумвалася як сродак маніпуляцыі грамадскай думкай краін былога СССР.
Спробу патлумачыць перамены ў палітычнай свядомасці беларусаў інфармацыйнай хваляй у расійскіх СМІ можна, вядома, патлумачыць і жаданнем набіць сабе цану. «Рэгнум» атакамі на Лукашэнку адзначыўся асабліва.
Але ўсведамленне росту нацыянальнай свядомасці ў Беларусі прывядзе да доўгатэрміновых пераменаў у беларускай палітыцы Масквы.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай