Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі
Як паведаміў 18 лістапада на брыфінгу
«Высокапастаўленыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса дзвюх краін абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносінаў з Еўрапейскім саюзам і ход падрыхтоўкі да чарговага саміта АБСЕ», — паведаміў
Па выніках пасяджэння плануецца падпісаць план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Гэты дакумент, зазначыў Савіных, «з`яўляецца дзейсным практычным інструментам узгаднення знешнепалітычных пазіцый па ўсім спектры актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня».
Запланавана таксама правядзенне двухбаковай сустрэчы Мартынава і Лаўрова, падчас якой міністры абмяняюцца думкамі па найбольш важных пытаннях
Паводле яго слоў, суразмоўцы таксама абмяркуюць ход выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Апрача таго, праграмай прадугледжаны ўдзел кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.
Андрэй Серада, БелаПАН