Лілія Ананіч: "Медыярынак Беларусі і Расіі патрабуе ўніфікацыі заканадаўчай базы"

Источник материала:  

Медыярынак Беларусі і Расіі патрабуе ўніфікацыі заканадаўчай базы для ўзаемапранікнення на тэрыторыі дзяржаў як друкаваных, так і электронных СМІ. Такое меркаванне выказала ўчора на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па інфармацыйнай палітыцы першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Друкаваныя СМІ Беларусі і Расіі маюць усе неабходныя палітычныя і эканамічныя падставы для таго, каб па падпісцы і ў розніцу распаўсюджвацца на тэрыторыі дзяржаў", — сказала Лілія Ананіч. Яна адзначыла, што гэтым актыўна карыстаюцца расійскія сродкі масавай інфармацыі. Сёння ў рэспубліцы ў падпісных каталогах і рознічным гандлі прысутнічае больш як 5 тыс. расійскіх выданняў. Асноўныя айчынныя грамадска-палітычныя газеты таксама ёсць у падпісных каталогах РФ, але, на жаль, з-за шэрагу прычын аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару яны не збіраюць дастатковыя аўдыторыі чытачоў, адзначыла першы намеснік міністра. Паводле яе меркавання, беларускаму і расійскаму бакам "трэба садзіцца за стол і выраўноўваць сферу эканамічных ўзаемаадносін".

←Тело государственной важности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика