Як маладафронтаўцы міністра не пазналі
17.11.2010 19:26
—
Новости Политики
Маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка сёння расклейвалі налепкі «Сыходзь» у цэнтры горада.
«Дзесьці каля будынку МУС насустрач нам ішоў вусаты мужчына, які ўсміхаўся нам. Мне ягоны твар падаўся знаёмым, — расказвае М.Дземідзенка. — Я падаў яму руку, ён паціснуў.Потым мужчына пачаў троху журыць нас, што гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Я адказаў, што так, дзядзька, мы больш не будзем. На гэтым і разышліся».
Каля ГУМа маладзёнаў затрымаў спецназ. «Я пытаюся: ці гэта нас вусаты здаў?
Яны кажуць, ці ведаеце, хто гэта быў? Аказваецца, што міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў.У Цэнтральным РУУСе ўсе ўжо ведалі пра здарэнне», — расказвае Мікола.
У пастарунку маладзёнаў пратрымалі нядоўга. Адпусцілі нават без складання пратаколаў.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП