Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ДР Конга

Источник материала:  
17.11.2010 09:28 — Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

Паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

***

Дэмакратычная Рэспубліка Конга, з 1971 года па 1997-ы — Заір, — дзяржава ў цэнтральнай Афрыцы, былая калонія Бельгіі.

З’яўляецца трэцяй (пасля Судана і Алжыра) па плошчы тэрыторыі і чацвёртай (пасля Нігерыі, Эфіопіі і Егіпта) па колькасці насельніцтва краінай у Афрыцы.

Прыродныя рэсурсы — найбуйнейшыя ў свеце запасы

кобальту, германію, танталу, алмазаў, найбуйнейшыя ў Афрыцы запасы ўрану, вальфрфаму, медзі, цынку, запасы берылію, літыю, значныя радовішчы нафты, вугля, жалезнай руды, марганцу, золата, срэбра, баксітаў.

Экспарт — алмазы, золата, медзь, кобальт, лесаматэрыялы, сырая нафта, кава.


Падзяліцца навіной: 

←Оппозиция вышла на площадь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика