Беларусь мае цвёрды намер прадаўжаць інтэнсіўны дыялог з Расіяй па вырашэнні праблем у Мытным саюзе

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Свободная мысль" Уладзіславу Іназемцаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Хочацца спадзявацца, што перспектывы ў Мытнага саюза ёсць. Мы маем цвёрды намер прадаўжаць інтэнсіўны дыялог з нашымі партнёрамі, перш за ўсё з Расіяй, па вырашэнні існуючых праблем. Ад таго, наколькі паспяхова мы пераадолеем цяжкасці станаўлення гэтага саюза, будзе залежаць яго прывабнасць і для іншых дзяржаў", — сказаў Прэзідэнт. "Што з гэтага атрымаецца? Пажывём — убачым".

Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё бачанне будучыні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама ў цэлым развіцця Беларусі, якая з'яўляецца своеасаблівым мостам паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што матывы Беларусі і беларусаў пры выбудоўванні адносін з Расіяй за паўтара дзясятка гадоў не змяніліся. "Ад інтэграцыі мы чакаем у першую чаргу ўзаемнай выгады і ўзаемнай павагі да абодвух брацкіх народаў, суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў нашых дзяржаў. І тады вы можаце быць упэўнены, што больш надзейнага партнёра і адданага сябра, чым Беларусь і беларусы, у вас не будзе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб адносінах Беларусі і Еўрапейскага саюза, Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння ЕС — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, другі пасля Расіі, а таксама крыніца перадавых тэхналогій і стандартаў, пастаўшчык высокадакладнага сучаснага абсталявання. "Гэта наш стратэгічны партнёр у барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі сучаснасці, якія маюць трансгранічны характар, — нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, кантрабандай наркотыкаў і ўзбраення, міжнародным тэрарызмам і распаўсюджваннем зброі масавага паражэння".

"Беларусь, па волі госпада, з'яўляецца сувязным мостам паміж Захадам і Усходам. Таму нават з-за геаграфічнага становішча прадвызначана шматвектарнасць нашай знешняй палітыкі і адкрытасць эканомікі", — дадаў Прэзідэнт.

←Александр Рар, журналист-политолог: Ни в коем случае Беларусь не должна рассматриваться, как буферное государство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика