Заўтра ў Мінск прыбывае прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША
16.11.2010 17:25
—
Новости Политики
17 лістапада Беларусь з аднадзённым візітам наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл.
Як паведамілі ў пасольстве ЗША, запланаваны сустрэчы Расэла з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партый і дэмакратычны рухаў.
Апрача таго, Расэл мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія праводзяць назіранне за выбарамі.
Нагадаем, у верасні ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліам О’Фланаган. Падчас іх візіту таксама абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі.
Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Таццяна Каравянкова, БелаПАН