У Беларусі рэгламентаваны парадак набыцця аб'ектаў нерухомай маёмасці для мясцовых патрэб

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 581 "Аб набыцці аб'ектаў нерухомай маёмасці для мясцовых патрэб".

Дакументам прадугледжана, што мясцовыя Саветы дэпутатаў, па іх даручэнні абласныя, гарадскія, раённыя, пасялковыя і сельскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах штогод зацвярджаюць пералікі наступных катэгорый аб'ектаў нерухомай маёмасці, што знаходзяцца на іх тэрыторыі: капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, незавершаныя закансерваваныя капітальныя пабудовы незалежна ад іх функцыянальнага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаны для мясцовых патрэб і адносна якіх у выпадку іх продажу органамі мясцовага кіраванняі і самакіравання можа быць рэалізавана пераважнае права на іх набыццё за кошт сродкаў, запланаваных у мясцовым бюджэце на гэтыя мэты.

Указам дэталёва рэгламентаваны парадак узаемадзеяння органаў мясцовага кіравання і самакіравання, юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, пры адчужэнні прыналежных ім аб'ектаў нерухомай маёмасці, адмовы ад пераважнага права на іх набыццё, заключэння дагавора аб адчужэнні такіх аб'ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора і заснаваных на ім правоў, абмежаванняў (абцяжарванняў) правоў.

Акрамя таго, устаноўлены наступствы невыканання пераважнага права органаў мясцовага кіравання і самакіравання на набыццё ўключаных у пералікі аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія могуць быць выкарыстаны для мясцовых патрэб; прадастаўлена магчымасць занясення ў зацверджаныя пералікі змяненняў і (або) дапаўненняў; устаноўлены выпадкі, калі пераважнае права на набыццё аб'ектаў нерухомай маёмасці не распаўсюджваецца.

Прыняцце ўказа не запатрабуе дадатковага выдзялення бюджэтных сродкаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Здравствуйте, я ваш юань

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика