Фюле і Мартынаў дамовіліся наконт візавых перамоваў
15.11.2010 14:22
—
Новости Политики
reuters.com |
«Мы імкнемся да развіцця грамадзянскай супольнасці і хочам шчыльнейшых адносін з беларускім грамадствам. Менавіта таму Еўракамісія і вырашыла пачаць перамовы зь Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.
Пасля таго як гэтае пытанне будзе разгледжанае, беларусы змогуць ездзіць у краіны Еўрасаюза прасцей і танней», — дадаў Фюле.Перад сустрэчай з Мартынавым Фюле заявіў, што спрашчэнне візавага рэжыму не будзе звязвацца або абумоўлівацца палітычнымі пытаннямі.
Штэфан Фюле таксама паведаміў, што падчас размовы з Мартынавым сказаў, што ЕС чакае ад Беларусі правядзегня прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці са стандартамі БДІПЧ.
«Гэта дазволіць паглыбіць дачыненні паміж ЕС і Беларусьсю», — адзначыў еўракамісар.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода