З’езд БСДП прызнаны нелегітымным

Источник материала:  
13.11.2010 13:15 — Новости Политики
Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі,

што праходзіў 10 кастрычніка. Пра гэта «НН» паведаў старшыня арганізацыі Анатоль Сідарэвіч.

Скаргу ў Мінюст падаў былы старшыня Анатоль Ляўковіч і яшчэ адзін чалавек.

Месяц Міністэрства займалася праверкай дакументаў з’езду.

Прэтэнзіі былі выказаны да таго, што не вылучаліся прадстаўнікі Гомельскай і Магілёўскай абласных арганізацый. Сідарэвіч кажа, што яны незарэгістраваныя, таму адпаведна і не было вылучэння.

Анатоль Сідарэвіч гаворыць, што цяпер давядзецца праводзіць новы з’езд партыі.

10 кастрычніка Сідарэвіч быў абраны новым старшынём замест Анатоля Ляўковіча. Апошні не пагадзіўся з такімі вынікамі.


Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Лукашенко: мы никогда не просчитывали варианты членства в Евросоюзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика