З 1 лістапада больш як у 1,3 раза павялічваюцца памеры ўсіх відаў дзяржстыпендый студэнтам

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада падпісаў указ № 585 "Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны гэтай катэгорыі моладзі.

Указам прадугледжана павелічэнне з 1 лістапада 2010 года ў 1,31 раза памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцам устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У выніку павышэння памер стыпендый складзе ў межах ад Br149,1 тыс. да Br238,6 тыс. для студэнтаў ВНУ і ад Br125,2 тыс. да Br200,1 тыс. — для навучэнцаў ССНУ і ПТВ.

←На встречных курсах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика