Еўракамісар Фюле прыедзе ў Мінск 15 лістапада
Акрамя таго, як паведамілі ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі, еўракамісар Фюле мае намер сустрэцца з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі, які павінен прыбыць у Мінск 12 лістапада, а таксама даць
Фюле ўжо наведваў Беларусь 8–9 ліпеня гэтага года. Тады ён сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый.
У інтэрв`ю БелаПАН еўракамісар сказаў, што «скарыстаў свой першы афіцыйны візіт у Беларусь для таго, каб нагадаць: павага фундаментальных правоў і свабод — аснова палітыкі ЕС у дачыненні да суседзяў і ключавы фактар развіцця двухбаковых адносінаў».
«Толькі паважаючы гэтыя фундаментальныя, усеагульныя каштоўнасці, Беларусь зможа поўнасцю скарыстаць патэнцыял. які прапануе ЕС як у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Усходняга партнёрства ў прыватнасці», — падкрэсліў Штэфан Фюле.
Марына Носава, БелаПАН