У Беларусi абмяркоўваецца праект праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця да 2015 года

Источник материала:  

У Беларусi абмяркоўваецца праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2011—2015 гады. Сёння ў кожнага ёсць магчымасць прыняць удзел у абмеркаваннi гэтага дакумента. Ён размешчаны на сайце Мiнiстэрства эканомiкi, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе гэтага дзяржоргана.

Праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2011—2015 гады выносiцца на разгляд чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, якi пройдзе ў Мiнску 6-7 снежня 2010 года.

Прапановы i заўвагi па праекце асноўных палажэнняў праграмы можна прысылаць у Мiнiстэрства эканомiкi на адрас: 220050, г.  Мiнск, вул.  Берсана, 14 або па электроннай пошце: programme2015@economy.gov.by. Акрамя таго, у фае Мiнэканомiкi ўстаноўлена скрыня для прапаноў.

←Использован шансовый инструмент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика