У Беларусі ўдасканалены парадак рэгулявання арэндных адносін
Адпаведны ўказ № 569 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 лістапада.
Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, дадзенае пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у частцы недапушчэння росту памеру арэнднай платы. Дакумент удакладняе асобныя нормы ўказа № 518 ад 23 лістапада 2009 года ў мэтах адназначнага іх прымянення, ён таксама дасць магчымасць знізіць сацыяльную напружанасць у прадпрымальніцкіх структурах.
У прыватнасці, указам прадугледжваецца ўдакладненне парадку вызначэння сродкаў, што падлягаюць выплаце ў бюджэт арэндадаўцамі гандлёвых месцаў на рынках і гандлёвых аб'ектах у гандлёвых цэнтрах.
Прадугледжана магчымасць здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, без правядзення аўкцыёну арандатару, які належным чынам выконваў свае абавязкі па раней заключаным дагаворы арэнды.
Таксама з'явілася магчымасць уліку некампенсаваных сум па дагаворах пазыкі, заключаных да ўступлення ў сілу ўказа ад 23 кастрычніка 2009 года № 518 і не засведчаных натарыяльна, пры ўстанаўленні павышаючых каэфіцыентаў да ставак арэнднай платы, калі такія дагаворы ўлічваліся аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры ўзгадненні павышаючых каэфіцыентаў да арэнднай платы, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам ад 24 сакавіка 2005 года № 148.
Новым указам выключана прымяненне павышаючага каэфіцыента 3 да плошчаў, арандуемых для размяшчэння кіраўніка, іншых органаў кіравання юрыдычнай асобы або адасобленых падраздзяленняў.