«Рух наперад» усё ж зліквідавалі

Источник материала:  
10.11.2010 12:30 — Новости Политики

Апэляцыйныя калегія Менскага гаспадарчага суду вырашыла адхіліць скаргу на папярэдняе рашэньне зьліквідаваць дасьледча-асьветніцкую ўстанову «Рух наперад». Такое рашэньне прынялі старшыня калегіі Сяргей Кулакоўскі і судзьдзі Андрэй Плотнікаў і Тацяна Кузевіч.

У межах «Руху наперад» дзейнічае кампанія «Гавары праўду».

Лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў — адзін з кандыдатаў на прэзыдэнта.

Прадстаўнікі «Руху наперад» патлумачылі рашэньне апэляцыйнай калегіі загадам зьверху і назвалі яго палітычна матываваным.

Рашэньне Менскага гаспадарчага суду можна абскардзіць у вышэйшай інстанцыі цягам месяца, але, фактычна, лічыцца, што рашэньне ўступіла ў дзеяньне ад сёньня.

Раней Менскі гаспадарчы суд прызнаў несапраўднай дамову арэнды паміж «Рухам наперад» і кампаніяй «Ціна Влаці». На гэтай падставе суд задаволіў пазоў Менгарвыканкаму пра пазбаўленьне «Руху наперад» дзяржаўнай рэгістрацыі.

Яшчэ ў траўні адбыліся першыя ператрусы ў супрацоўнікаў кампаніі «Гавары праўду». Быў апячатаны офіс кампаніі, які не адчынены дагэтуль. Трох актывістаў кампаніі, у тым ліку яе лідэра паэта Ўладзімера Някляева, тры дні пратрымалі за кратамі. Шмат у каго з актывістаў міліцыя забрала кампутары, якія дагэтуль не аддалі.


Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Шеф-редактор медиа-холдинга «WAZ» (Германия): После разговора с Александром Лукашенко я стал лучше понимать политический курс Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика