Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта распрацоўвае грамадзянскія платформы па адукацыі, культуры, спорту

Источник материала:  

Удзельнікі Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі Прэзідэнта актыўна распрацоўваюць грамадзянскія платформы па адукацыі, культуры, медыцыне, спорту і іншыя. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, намеснік старшыні РГА "Белая Русь", член Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Шацько.

"Можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе члены савета, якія прытрымліваюцца розных палітычных поглядаў, знайшлі агульную мову, — адзначыў суразмоўца. — Сёння мы актыўна займаемся распрацоўкай платформ, цесна працуем з усімі зацікаўленымі грамадскімі аб'яднаннямі". Аляксандр Шацько расказаў, што многія з прадстаўнікоў розных грамадскіх аб'яднанняў, якія раней без энтузіязму ўспрымалі ідэю сумеснай выпрацоўкі рашэнняў па далейшым развіцці беларускага грамадства, цяпер пачынаюць прыслухоўвацца да членаў савета, удзельнічаць у дыскусіях.

Аляксандр Шацько адзначыў, што перад удзельнікамі ГКС стаіць задача выпрацоўкі платформ (зводаў дакументаў) па рэалізацыі той або іншай ініцыятывы па напрамках дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Цяпер ідзе фарміраванне рабочых груп па адукацыі, культуры, медыцыне, спорту і іншых. Плануецца, што 14 лістапада ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па выпрацоўцы платформ, на ёй жа будуць прадстаўлены рабочыя групы.

Як падкрэсліў суразмоўца, работа ГКС ужо атрымала шырокую вядомасць у грамадстве, некаторыя прапановы савета ўкараняюцца ў жыццё. Гэта датычыцца пытанняў развіцця эканомікі, малога бізнэсу, адукацыі. Напрыклад, ёсць прапанова прадаставіць недзяржаўным арганізацыям паўнамоцтвы па аказанні адукацыйных паслуг даросламу насельніцтву. "Гэта зняло б з дзяржбюджэту частку нагрузкі, а нефармальныя структуры атрымалі б магчымасць, у добрым сэнсе слова, канкурыраваць за свайго слухача", — лічыць Аляксандр Шацько.

←Большие не должны забывать о маленьких

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика