Беларусь гатовая быць самым актыўным удзельнікам "Усходняга партнёрства"

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю буйнейшым СМІ Германіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовыя быць самай актыўнай дзеючай асобай ва "Усходнім партнёрстве", калі гэтага хоча Еўрапейскі саюз", — сказаў кіраўнік дзяржавы, канстатаваўшы, што пакуль рух у гэтай ініцыятыве вельмі слабы.

"Мы чакаем. Мы прапанавалі канкрэтныя праекты, вельмі выгадныя, у тым ліку і для Германіі, для поўначы і поўдня Еўропы. Мы гатовыя да таго, каб уся Еўропа скарысталася нашымі магчымасцямі ў сваіх інтарэсах", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага саюза, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яно павінна развівацца. "Тое, што мы павінны рухацца ў напрамку супрацоўніцтва, няма ніякіх сумненняў", — сказаў ён. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, папярэднія 15 гадоў "былі контрпрадукцыйнымі з пункту гледжання спроб ізаляваць Беларусь і неяк аслабіць нашу дзяржаву і грамадства".

"Гэты прыклад красамоўны і сведчыць, што мы павінны супрацоўнічаць. Мы жывём у гэтым цесным узаемазалежным свеце, тым больш месца нашага пражывання — гэта адна і тая ж кватэра, адзін і той жа квартал, імя якому Еўропа", — адзначыў Прэзідэнт.

←Стены должны помогать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика