Беларускіх апазіцыянераў затрымліваюць ва Украіне

Источник материала:  
04.11.2010 15:04 — Новости Политики
Учора ў Жытоміры былі затрыманыя былы палітвязень, прадстаўнік «Міжнароднай амністыі» Ігар Коктыш, а таксама яго жонка Ірына. Перад арыштам у іх кватэры прайшоў вобшук — паведамляе сайт «Часопіс Жытоміра».

Беларускіх апазіцыянераў затрымліваюць ва Украіне

Прычынай візіту міліцыі было названа «падазрэнне ва ўтойванні чалавека, які знаходзіцца ў вышуку».  выніку ператрусу нібыта знайшлі наркатычныя рэчывы расліннага паходжання.

«Часопіс Жытоміра» паведамляе, што ў кватэры Ігара і Ірыны знаходзіліся яшчэ трое грамадзянаў Беларусі: Таццяна і Віталь Цішчанкі, а таксама Арцём Дубскі.

Журналісты ўкраінскай газеты «20 хвілін» паразмаўлялі з Ігарам Коктышам, у момант калі беларуса выводзілі з кватэры:

— Я не ведаю, што гэта — сказаў Ігар Коктыш. — Магчыма, там будуць беларусы нас чакаць. Усё ідзе па звычайнаму сцэнару. Зайшлі, усіх паклалі на зямлю, пакуль мы ляжалі і не рухаліся, яны свабодна хадзілі па кватэры, колькі хацелі. Панятыя ведаюць прозьвішчы ўсіх ментоў… А потым знаходзяць гэты «план». Адкрылі часопіс, а там рассыпаны «план». Я ведаю дакладна, што там яго не было. Зразумела ж адкуль ён узяўся.

Па словах карэспандэнтаў «5 канала» падчас вобшуку ў кватэры знаходзіліся сябры Коктыша, у аднога з іх быў твар у крыві.

З украінскімі журналістамі аператыўнікі паводзілі сябе вельмі жорстка: абражалі, заламывалі рукі, пасля вырвалі фотаздымач і выкінулі яго на лесвічную пляцоўку.

***

Крымінальная справа супраць Ігара Коктыша распачатая ў Беларусі яшчэ ў студзені 2001 года.

Яго абвінавацілі ў забойстве сваяка блізкага сябра. Аднак Брэсцкі раённы суд прызнаў яго невінаватым, пазней пракуратура апратэставала гэтае рашэнне. Сам Коктыш у той час знаходзіўся ва Украіне і вырашыў не вяртацца ў Беларусь.

У лютым 2010 года, украінскія улады вызвалілі беларускага апазіцыянера Ігара Коктыша з Сімферопальскага следчага ізалятара, дзе ён 2.5 гады чакаў экстрадыцыі ў Беларусь як абвінавачаны ў цяжкім крымінальным правапарушэнні. «Міжнародная амністыя» прызнала беларуса вязнем сумлення і забараніла Украіне перадаваць яго беларускаму боку.

Таксама ў Кіеве сёння супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі спрабуюць узламаць ўваходныя дзверы беларускага апазіцыянера Аляксандра Цынкевіча — паведамляе «proUA».

З 7.00 раніцы прадстаўнікі праваахоўных органаў спрабуюць патрапіць у кватэру спецыяльнага карэспандэнта беларускага выдання «Народная воля», які афіцыйна акрэдытаваны ў МЗС Украіны Аляксандра Цынкевіча.

Аляксандр Цынкевіч сказаў праваахоўнікам, што з’яўляецца замежным грамадзянінам і ў кватэры знаходзяцца непаўнагадовыя дзеці. Ён гатовы размаўляць з міліцыяй толькі ў прысутнасці консула Беларусі. Аднак праваахоўнікі не згодны на такія ўмовы і выклікалі слесара, каб адчыніць дзверы.

Міліцыянты маюць інфармацыю, што апазіцыйны журналіст мае дачыненне да справы выпуску ў Крыму фальшывага выдання «Камерсант» у сярэдзіне кастрычніка гэтага года. Падроблены нумар газеты «Камерсант» быў накіраваны на дыскрэдытацыю прэм’ер-міністра Крыму, лідэра мясцовай арганізацыі Партыі рэгіёнаў Васіля Джарты.

Падзяліцца навіной: 
НШ

←В состав участковых избирательных комиссий включено 183 представителя оппозиции (дополнено)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика