Пытанне ўкаранення ў Мінску сярэдняй штомесячнай квартплаты не знятае з парадку дня

Источник материала:  

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук учора на прэс-канферэнцыі ў мэрыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра ўвядзенне ў сталіцы сярэдняй штомесячнай платы за ацяпленне ў жылфондзе. Цяпер насельніцтва Мінска плаціць за фактычнае аказанне паслуг: летам менш, зімой больш на велічыню кошту ацяплення. Прапаноўваецца агульную суму за ацяпляльны перыяд падзяліць на ўвесь год — штомесячна давядзецца плаціць аднолькавую суму. "З мая па кастрычнік — у міжацяпляльны перыяд — ішло б назапашванне сродкаў, а з кастрычніка па красавік — у ацяпляльны перыяд — яны б расходаваліся. Па такім шляху пайшлі Масква, еўрапейскія краіны (Польшча, Германія і іншыя). Мы тут не вынайшлі веласіпед, а вывучылі вопыт калег", — адзначыў Анатоль Лаўнічук. Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам накіраваў прапанову ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але пакуль падтрымкі не атрымаў. Пры гэтым кіраўнік аддзела энергетыкі ўдакладніў, што гарадскія ўлады прасілі ўкараніць новую для насельніцтва сістэму ў парадку эксперыменту — на некалькіх дамах.

"Лічу, што ў цэлым гэта ідэя мае права на жыццё. Ёй трэба займацца. Ды і для насельніцтва такая сістэма (увядзенне сярэдняй штомесячнай квартплаты. — Заўв. БЕЛТА) была б празрыстай", — падкрэсліў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама. Паводле яго слоў, у жыроўках усе звесткі пра аплату за ацяпленне адлюстроўваліся б: колькі жыхар пераплаціў летам і колькі недаплаціў зімой у сувязі з увядзеннем сярэдняй платы.

Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА.

←Хорошая слышимость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика