Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 80-годдзем

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 80-годдзем.

"Сваёй шматграннай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай культуры. Дзякуючы Вашаму непаўторнаму таленту і штодзённаму творчаму пошуку нарадзіліся сапраўдныя шэдэўры манументальнага мастацтва, якія ўпрыгожваюць плошчы, паркі, музеі не толькі беларускіх, але і замежных гарадоў", — адзначаецца ў віншаванні.

"Ваша натхнёнае служэнне выбранай прафесіі, патрыятызм і грамадзянская адказнасць выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Промежуточный финиш

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика