У Беларусі ўдакладнены парадак забеспячэння жыллём дзяцей-сірот

Источник материала:  

Указ № 552 аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 кастрычніка.

У мэтах забеспячэння празрыстых прававых механізмаў для задавальнення патрэбнасцяў грамадзян у паляпшэнні жыллёвых умоў указам вызначаны парадак уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і парадак забеспячэння іх жылымі памяшканнямі. Вызначаны таксама выпадкі прыняцця мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рашэнняў аб немагчымасці ўсялення гэтай катэгорыі дзяцей і прыраўнаваных да яе асоб у замацаваныя за імі жылыя памяшканні, а таксама права гэтай катэгорыі грамадзян на прадастаўленне ім жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Акрамя таго, указам устанаўліваецца, што дзяржаўная падтрымка на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў можа аказвацца для рэалізацыі толькі аднаго выбранага грамадзянамі спосабу паляпшэння жыллёвых умоў.

У прыватнасці, грамадзяне, якія атрымалі без аўкцыёну зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў, не могуць разлічваць на дзяржаўную падтрымку пры адначасовым будаўніцтве іншага жылля. У сваю чаргу грамадзянам, накіраваным на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў або на заключэнне дагавора долевага будаўніцтва, да прыняцця рашэння аб зняцці іх з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або адмовы грамадзян ад ажыццяўлення такога будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў без аўкцыёну не прадастаўляюцца.

Улік грамадзян, якія пражываюць у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў, будзе ажыццяўляцца адпаведнымі сельскімі выканаўчымі камітэтамі, а грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, — сельскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.

Указам таксама прадастаўлена права высокакваліфікаваным спецыялістам, якія працавалі за мяжой па кантракту і стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымліваць па-за чаргой жылыя памяшканні ў інтэрнатах.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Большинство претендентов от оппозиции на участие в очередных президентских выборах в Беларуси мало известны в ЕС, считает Яцек Протасевич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика