Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана з Днём незалежнасці
28.10.2010
—
Новости Политики
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і ўвесь туркменскі народ з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны — Дня незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што дынаміка адносін паміж нашымі дзяржавамі сведчыць аб шчырай зацікаўленасці бакоў у пашырэнні маштабнага ўзаемавыгаднага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва.