Леанід Крупец ўдзельнічае ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы

Источник материала:  
26.10.2010 22:50 — Новости Политики

26–28 кастрычніка намеснік старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Крупец бярэ ўдзел у якасці назіральніка ў 19-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы (КМРВСЕ) у Страсбургу.

У рамках мерапрыемства 26 Кастрычніка Крупец узяў удзел у пленарным пасяджэнні сесіі, на якой прайшлі выбары старшыні КМРВСЕ. На пасяджэннях палатаў Кангрэса прайшлі выбары іх кіраўнікоў, а таксама былі разгледжаныя пытанні развіцця мясцовай дэмакратыі ў Чарнагорыі і Эстоніі, супрацоўніцтва паміж КМРВСЕ і асацыяцыямі, якія прадстаўляюць рэгіёны Еўропы.

27 кастрычніка на пленарным пасяджэнні сесіі мяркуецца разгледзець ход рэфармавання Кангрэса, абмеркаваць палітычныя прыярытэты на 2011–2012 гады і іншыя пытанні. Запланаваны таксама сустрэчы Леаніда Крупца з удзельнікамі мерапрыемства.

Леанід Крупец з’яўляецца намеснікам старшыні савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры савеце рэспублікі. Узначальвае яго старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Статус назіральніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце беларускага парламента атрымаў у снежні 2008 года.

Кангрэс быў заснаваны Саветам Еўропы ў 1994 годзе.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Владимир Некляев ожидает от визита главы польского МИД конкретики на тему белорусских выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика