RP: На наступным тыдні Беларусь наведае кіраўнік МЗС Польшчы
26.10.2010 16:47
—
Новости Политики
У пачатку лістапада Беларусь плануе наведаць з візітам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на блізкую да польскага МЗС крыніцу.
Паводле выдання, Сікорскі плануе сустрэцца
з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў.У пасольстве Польшчы ў Беларусі і ў беларускім МЗС інфармацыю аб магчымым візіце Сікорскага не пацвердзілі, але і не абверглі. «Нічога не магу пракаментаваць.
Прыйдзе час — усё даведаецеся», — сказаў
***
Нагадаем, Сікорскі наведваў з візітам Беларусь у верасні 2008 года. Тады сустрэча двух міністраў замежных спраў адбылася ў беларускай частцы Белавежскай пушчы. Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіўся з візітам у Польшчы ў лютым гэтага года.
Падзяліцца навіной: