Лукашэнка — за  беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва

Источник материала:  
26.10.2010 11:15 — Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішара і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам Аўстрыйскай Рэспублікі.

«Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню двухбаковых адносін з Аўстрыяй. Упэўнены, што ўзаемавыгаднае беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва будзе і далей дынамічна і плённа развівацца ва ўсіх сферах на карысць дабрабыту грамадзян нашых краін», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама накіраваў віншаванне з днём нараджэння прэзідэнту Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесу.

«Упэўнены, што сацыяльная арыентаванасць намаганняў беларускага і балівійскага кіраўніцтва, а таксама адзінства нашых поглядаў на будучыню свету будзе трывалым падмуркам для далейшага развіцця ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — адзначаецца ў пасланні.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Делегация Национального собрания принимает участие в межпарламентских мероприятиях СНГ, ЕврАзЭС и ОДКБ в Санкт-Петербурге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика