Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака
21.10.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што намаганні Кардынала Казіміра Свёнтака "садзейнічаюць умацаванню міру і згоды ў грамадстве, абуджаюць у людзях чалавекалюбства і міласэрнасць". Для свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан ён з'яўляецца прыкладам нязломнага духоўнага служэння і цвёрдасці ў веры.
"Прыміце, Ваша Эмінэнцыя, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай яшчэ доўгія гады Ваш светлы розум, аптымізм і ўнутраная энергія дапамагаюць людзям і садзейнічаюць працвітанню роднай Беларусі", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.