Даля Палікарпаўна, жалезная ледзі літоўскай палітыкі
За два месяцы да выбараў у Мінск з афіцыйным аднадзённым візітам наведалася прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Візіт атрымаўся нечаканым.
Прынамсі, для журналістаў. Беларускія і літоўскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб ім літаральна за некалькі дзён, хаця сам факт прыезду ў Мінск да апальнага Лукашэнкі кіраўніка краіны ЕС — факт вельмі значны. У сувязі з гэтым мала хто сумняецца — Грыбаўскайце прыехала «мірыць» Лукашэнку з Захадам перад выбарамі.
Паўстае пытанне — хто яна, гэтая загадкавая «міратворца»? Пошук адказу можа зачараваць — Грыбаўскайце здолела спалучыць вопыт працы ў Вышэйшай партыйнай школе з навучаннем у Вашынгтоне. У дадатак яна ў літаральным сэнсе мацнейшая за любога мужчыну — валодае чорным поясам па каратэ. Сапраўдная жалезная ледзі, іначай не скажаш.
Маладосць.
Даля Грыбаўскайце нарадзілася 1 сакавіка 1956 году ў Вільні. Там жа скончыла сярэднюю школу імя Саламеі Нерыс, а пасля школы каля года, з 1975 па 1976, працавала ў Дзяржаўнай філармоніі Літвы інспектарам аддзела кадраў.
У 1976 годзе Даля Грыбаўскайце пакідае на некаторы час Радзіму і з’язджае на вучобу ў Ленінград. Вучыцца там ва універсітэце, на вячэрнім аддзяленні па спецыяльнасці палітэканомія. Менавіта гэты выбар паўплываў на далейшы лёс будучай кіраўніцы Літвы. Скончыўшы універсітэт, у 1983 годзе спадарыня Грыбаўскайце спачатку ўступае ў шчыльныя шэрагі тады яшчэ моцнай КПСС, а потым вяртаецца ў Вільню, дзе працавала ў Вышэйшай партыйнай школе, выкладаючы палітэканомію да самага развалу СССР. Паралельна адбывалася навучанне ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у Маскве, дзе Грыбаўскайце абараніла кандыдацкую дысертацыю ў галіне эканомікі.
Канец СССР і незалежнасць Літвы не сталі для маладой жанчыны шокам і яна даволі хутка да гэтага адаптавалася. Ужо ў 1991 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла праграму для кіраўнікоў у Інстытуце міжнародных эканамічных адносін Джорджтаўнскага універсітэта ў Вашынгтоне. З гэтага моманту і пачынаецца яе палітычная кар’ера якой наканаванны такі бліскучы ўзлёт.
Палітыка.
Пасля вяртання з Вашынгтону Даля Грыбаўскайце адразу трапляе ў вір дзяржаўнага будаўніцтва. У 1991–1993 гадах яна была дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента Міністэрства міжнародных эканамічных сувязяў, затым працавала ў Міністэрстве замежных спраў, а ў 1996–1999 гадах з’яўлялася паўнамоцным міністрам амбасады Літвы ў ЗША — гэта значыць, паслом асаблівага рангу. Улічваючы ролю Злучаных Штатаў у станаўленні незалежнай Літвы ў
Напрыканцы
Кар’ера развівалася хутка. У 2000 годзе Даля Грыбаўскайце становіцца
Пасля ўступлення Літвы ў Еўрапейскі Саюз у 2004 годзе спадарыня Грыбаўскайце працавала камісарам Еўракамісіі па бюджэце і фінансавым планаванні, а з Брусэля вярнулася ўжо кандыдатам на прэзідэнцтва.
На выбарах 2009 года Даля Грыбаўскайце атрымала пераканаўчую перамогу ў першым туры з вынікам 69% галасоў. Гэта быў максімальны паказчык народнай падтрымкі ў Літве за ўсю гісторыю незалежнай асобнай дзяржавы, а таксама адзін з самых буйных вынікаў на постсавецкай прасторы.
Прыватнае жыццё.
Вакол прыватнага жыцця Далі Грыбаўскайце поўна чутак і плётак. Галоўная прычына гэтага тое, што яна не замужам і ніколі не была ў шлюбе. Дзяцей таксама не мае.
Незвычайнасць асабістага жыцця літоўскага прэзідэнта падмацоўваецца не зусім звычайным для жанчыны захапленнем — яна валодае чорным поясам па каратэ.
У дадатак нацыяналісты любяць згадаць імя бацькі Далі Грыбаўскайце — Палікарпас. Што і гаварыць, рэдкае для літоўцаў.
Але ўсе гэтыя шпількі не паўплывалі на палітычную кар’еру спадарыні Грыбаўскайце — літоўцы ад сваёй прэзідэнткі ў захапленні.
Алесь Пілецкі