Грыбаўскайце прыехала падтрымаць Лукашэнку
На 12.00 запланаваная сустрэча Грыбаўскайце з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы прэзідэнтаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай будзе эканоміка.
Беларусь хоча збудаваць тэрмінал для атрымання звадкаванага газу ў Клайпедзе. Акрамя таго, Мінск шукае найтаннейшы і самы надзейны шлях для транзіту венесуэльскай нафты.Блізкасць цяперашняга кіраўніцтва Украіны з Крамлём стварае патэнцыйныя небяспекі для праекта. Літоўскі кірунак у гэтым сэнсе надзейнейшы. Але з Адэсы ў Беларусь вядзе нафтаправод. Тады як з Клайпеды сыравіну прыйшлося б вазіць чыгункай.
Як мяркуецца, Лукашэнка й Грыбаўскайце абмяркуюць таксама патэнцыял супрацы краін у межах ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
Яркім момантам візіту стане падпісанне гістарычнага пагаднення аб спрошчаным пераходзе мяжы жыхарамі памежжа. З гэтага пагаднення можа пачацца шлях да адмены візаў і свабоднага руху беларускіх грамадзянаў праз мяжу між Мінскам і Вільняй, якой да Сталіна ніколі ў гісторыі не існавала.Нагадаем, што Вільня ляжыць бліжэй ад беларускай сталіцы, чым любы з абласных гарадоў Беларусі.
Беларусы і літоўцы злучаныя
Нягледзячы на значнасць эканамічнага парадку дня, візіт мае і яскравую палітычную афарбоўку. «Прэзідэнты таксама абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня», паведаміла
Візіт адбываецца ў часе гарачага канфлікту між Беларуссю і Расіяй і перад прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх выклік Лукашэнку кідаюць прарасійскія кандыдаты.
«На фонеГэта можна расцэньваць як той факт, што Еўрасаюз спыніў сваё маўчанне наконт гэтай вайны і ўмешваецца ў яе. Прычым на баку Беларусі», — зазначыў для агенцтва БелаПАН палітолаг Валер Карбалевіч.
Адначасова візіт успрымаецца як падтрымка Аляксандра Лукашэнкі перад прэзідэнцкімі выбарамі. У той жа час
чакаецца, што Грыбаўскайце будзе настойліва заклікаць Беларусь перайсці ад аўтарытарызму да дэмакратыіі правесці выбары такім чынам, каб краіны ЕС маглі іх прызнаць свабоднымі і справядлівымі. Але сама Грыбаўскайце не мае планаў сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэтая задача ўскладзеная на чыноўніка ніжэйшага рангу — міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса.
Напярэдадні візіту Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што літоўская дэлегацыя мае намер заклікаць беларускі бок «заняць больш адкрытую пазіцыю ў адносінах да Еўропы і праводзіць адпаведныя рэформы».
«Літоўскі бок зверне ўвагу на той факт, што далейшае збліжэнне Беларусі з Еўропай будзе залежаць і ад намаганняў Беларусі ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі», — зазначаецца ў паведамленні МЗС.
Мікола Бугай