Уга Чавес прыляцеў у Мінск пяты раз

Источник материала:  
16.10.2010 13:12 — Новости Политики

Уга Чавес прыляцеў у Мінск пяты раз

16 кастрычніка ў Мінск з рабочым візітам прыбыў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Сёння адбудзецца яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, кіраўнікі «плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў нафтахімічнай сферы, рэалізацыю планаў па прамысловай кааперацыі прадпрыемстваў, узаемадзеянне ў будаўнічай і сельскагаспадарчай галінах, нарошчванне гандлёва-эканамічнага і пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня".

Па выніках перамоў плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

У ходзе візіту Чавес наведае культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Прэзідэнт Венесуэлы азнаёміцца з экспазіцыяй нафтагазавага абсталявання, які выпускаецца ў Беларусі, а таксама з працай і магчымасцямі будаўнічай галіны краіны, наведае адну з будпляцовак ў Менску.

Гэта будзе ўжо пяты візіт прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Венесуэлу двойчы, апошні раз — у сакавіку 2010 года.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Уго Чавес прибыл в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика