Сенсацыйныя сведчанні падпалкоўніка міліцыі: так фальсіфікуюць выбары
І палітыкі, і простыя людзі апошнім часам выказваюць шмат сумневаў наконт таго, ці варта ісці на прэзідэнцкія выбары.
Натуральна,
афіцыйная прапаганда, прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама кажуць, што ўсё ў Беларусі выдатна, што падлік галасоў ажыццяўляецца сумленна і не павінны ў беларусаў узнікаць сумневы ў справядлівасці вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.Гэтая гісторыя здарылася ў 2008 годзе падчас галасавання на парламенцкіх выбарах. Расказаў яе падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў — непасрэдны ўдзельнік тых падзей.
Замест прадмовы
28 верасня 2008 г., калі ў краіне скончылася датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у інтэрнэце з’явілася інфармацыя: «Супрацоўнік крымінальнага вышуку, падпалкоўнік міліцыі Казлоў засведчыў укід бюлетэняў у скрыню 27 верасня ў абедзенны перапынак з 14 да 16 гадзін. Аб гэтым сайту ucpb.org паведаміў Міхаіл Пашкевіч, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Анатоля Лябедзькі. Паводле яго словаў, супрацоўнік міліцыі стаў сведкам фальсіфікацыі на выбарчым участку № 463 (вул. Багдановіча, 35) Старавіленскай акругі № 105, дзе балатуецца лідар АГП Анатоль Лябедзька».
Літаральна праз некалькі гадзін Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкама выступіла з аспрэчаннем. На сайце сталічнай міліцыі было апублікавана паведамленне, у якім сцвярджалася: «Міністэрствам унутраных справаў рэспублікі і ГУУС Мінгарвыканкама праведзеная праверка дадзенай інфармацыі, падчас якой вышэйпералічаныя факты не пацвердзіліся». Праўда, не ўдакладнялася, хто канкрэтна праводзіў праверку, калі і каго дапыталі, каб высветліць тое, што адбываецца на выбарчым участку.
Толькі нядаўна той самы Мікалай Казлоў расказаў журналісту «Народнай волі», што насамрэч адбылося 27 верасня 2008 на сталічным выбарчым участку № 463 і як гэта паўплывала на яго далейшае жыццё. Яго аповед гучаў пераканаўча, ён называў імёны і прозвішчы амаль усіх удзельнікаў тых падзей.Карэспандэнт «НВ» вырашыў наведаць начальніка ГУУС Мінгарвыканкама
Аднак трапіць на прыём да генерала Фармагея было не так проста. Рэакцыя на спробу журналіста прайсці ў прыёмны пакой начальніка ГУУС Мінгарвыканкама суправаджалася папярэджаннем: будзем змушаныя выклікаць ахову і вывесці вас з будынка. Праўда, за некалькі хвілінаў да таго праз
Тады было вырашана апублікаваць аповед Мікалая Казлова, не марнуючы часу. Рэдакцыя спадзяецца, што пасля выхаду гэтай публікацыі генерал Фармагей знойдзе час для размовы з журналістам і раскажа, як і калі была праведзеная афіцыйная праверка па факце ўкіду туды бюлетэняў на сталічным выбарчым участку № 463 Старавіленскай акругі № 105 27 верасня 2008, сведкам чаго стаў супрацоўнік міліцыі Мікалай Казлоў.
«Тое, што вы прапануеце, — гэта злачынства»
— Напэўна людзі, якія ў той ці іншай ступені мелі дачыненне да гэтай гісторыі, прачытаўшы гэты тэкст, будуць вінаваціць мяне ў няўдзячнасці, — у Мікалая выгляд чалавека рашучага, голас гучыць цвёрда. — Мяне ніхто не пакалечыў, я не сяджу ў турме па надуманых абвінавачаннях, гэта значыць, выбраўся са складанай сітуацыі з мінімальнымі стратамі. Магчыма, нехта абурыцца: чаму толькі праз два гады я вырашыў расказаць пра гэта…
Напэўна, і тыя, і іншыя маюць рацыю.
Але як супрацоўнік міліцыі я менавіта так і павінен быў дзейнічаць. Справа ў тым, што існавала дамоўленасць, у адпаведнасці з якой я абяцаў не даваць ніякіх каментароў, інтэрв’ю, пакуль будзе праводзіцца афіцыйная праверка.
Толькі вось ніякіх афіцыйных разглядаў так і не адбылося, і сёння я лічу сябе свабодным ад абавязальніцтваў. А
калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў чую заявы старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, што выбары ў нас праходзяць сумленна, у адпаведнасці з законам, гэта выклікае ў мяне ўнутраны пратэст. Таму што я ведаю цану гэтым словам… 27 верасня 2008 быў апошні дзень датэрміновага галасавання ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Увечары
Старшыня камісіі запрасіла мяне ў кабінет для гутаркі. Яна расказала пра час і парадак заканчэння працы камісіі, пра тое, што пасля закрыцця ўчастка мне будуць перададзеныя ключы і здадзенае пад ахову памяшканне, у якім знаходзяцца урны для датэрміновага галасавання.
А ў канцы размовы ў даверлівым тоне давяла да майго ведама, што пасля сыходу назіральнікаў мне трэба вярнуць ёй ключы, бо неабходна ўкінуць частку бюлетэняў у падтрымку афіцыйнага прадстаўніка.З яе тлумачэнняў стала зразумела, што людзей, якія прыйшлі на ўчастак для датэрміновага галасавання, было занадта мала, то бок значна менш, чым меркавалася, і былі асцярогі, што значная іх частка не аддала перавагу «правільнаму» кандыдату.
Мабыць, маё званне падпалкоўніка міліцыі выклікала ў старшыні камісіі давер, і яна вырашыла, што я проста абавязаны быць заадно.Я аслупянеў ад такой прапановы. Рэакцыя з майго боку была не той, якую яна чакала.
— Пакуль я тут, — сказаў я, — гэта немагчыма. Тое, што вы прапануеце, — гэта злачынства. Вы хочаце яго здзейсніць і прапануеце мне стаць саўдзельнікам. Гэта немагчыма.
Мы гутарылі хвілін сорак. Я спрабаваў пераканаць яе не рабіць гэтага, казаў, што дапускаю: яна пастаўленая ў складаныя ўмовы, але разумны выхад ёсць заўсёды з любой сітуацыі.
— Хай людзі галасуюць так, як лічаць патрэбным. У скрайнім выпадку, калі нехта наверсе будзе незадаволены вашай працай, спасылайцеся на мяне. Маўляў, не даў магчымасці…
Яна шчыра здзівілася такой прапанове, з недаверам паставілася да маіх словаў. Магчыма, думала, што я яе правакую або правяраю на лаяльнасць, жартую, урэшце. Мабыць, ёй было цяжка зразумець, што падпалкоўнік міліцыі па сутнасці адмаўляецца выступаць на баку тых, хто вырашыў дапамагчы «патрэбнаму» кандыдату.
У 20.00 старшыня камісіі, паводле ўсталяванага парадку, закрыла пакой, дзе захоўваліся выбарчыя урны, і перадала мне на захоўванне ключы. З участка сышлі назіральнікі. Але ў гімназіі заставалася трое чальцоў камісіі.
Праз нейкі час старшыня падышла да мяне і папрасіла ключы ад пакоя. Я адказаў, што не магу аддаць ключы, тым больш пасля нашай размовы, калі яна агучыла сваю пазіцыю. Я пацікавіўся: «Як вы збіраецеся ўкідваць бюлетэні, калі скрыні апячатаныя?»— Не хвалюйцеся, яны апячатаныя такім чынам, што нічога не варта гэтую пячатку злёгку пасунуць, а потым вярнуць на месца.
Ключы я, натуральна, не даў. І яна пайшла камусьці тэлефанаваць.
Літаральна праз некаторы час на маім мабільным прагучаў званок.
— Чаму перашкаджаеце працаваць выбарчай камісіі? — гэта быў адзін з маіх наўпростых начальнікаў — намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС. Ён учыніў мне сапраўдны разнос: неадкладна аддайце ключы, рабіце тое, што вам гавораць і г.д.— Мне вядома, што чальцы выбарчай камісіі маюць намер укінуць бюлетэні ў урны, таму не магу аддаць ім ключы, — я спрабаваў рэагаваць на яго тыраду максімальна спакойна.
— Не ваша справа… Я вам загадваю аддаць ключы. Старшыня камісіі забылася ў пакоі паперы, іх трэба забраць.
Пасля атрымання наўпростага загаду я вымушаны быў падпарадкавацца.
Хвілін праз сем
трое (!) чальцоў камісіі зайшлі ў пакой са скрынямі. Праз нейкі час я адкрыў дзверы і ўбачыў, як усе трое стаяць каля скрыні і кідаюць туды бюлетэні. Стос быў даволі важкі.Я тут жа зноў патэлефанаваў свайму начальніку і заявіў:
— Я дакладаю, што толькі што на маіх вачах быў зроблены ўкід бюлетэняў у скрыні для галасавання.
— Гэта не ваша справа, — адказаў ён.
— Будзем разбірацца заўтра.
Потым я не раз аналізаваў гэтую сітуацыю, спрабаваў зразумець, чаму гэтыя людзі пайшлі на такі крок. Што ж ім такое кажуць напярэдадні выбараў, калі яны так самааддана займаюцца фальсіфікацыямі? Бо старшыня камісіі — адукаваная жанчына, яна разумела, што здзяйсняе злачынства. Прычым фактычна ў прысутнасці супрацоўніка міліцыі. Але яна ўсё роўна гэта рабіла. Ёй было менш страшна парушыць закон, чым не забяспечыць патрэбную лічбу яўкі выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне. Дзеля справядлівасці варта сказаць, што на наступны дзень, калі я ўжо здаваў дзяжурства і сустрэў некаторых чальцоў камісіі, ім відавочна было сорамна, а старшыня нават спрабавала апраўдацца тым, што гэта была рэзаная папера, а не бюлетэні.
«На іх думку, не мог падпалкоўнік міліцыі заняць такую прынцыповую пазіцыю»
Раніцай мяне змяніў мой калега па працы. Першае, пра што спытаў: «Мікалай, што адбылося?» — і расказаў, што на ранішнім інструктажы ў прысутнасці значнай колькасці супрацоўнікаў кіраўніцтва на поўным сур’ёзе абмяркоўвала, што са мной рабіць: ці то распачаць супраць мяне крымінальную справу, то ці адправіць у вар’ятню, бо, паводле іх словаў, я перашкаджаў працы камісіі.
— Рыхтуйся, разборкі будуць сур’ёзныя, — папярэдзіў ён.
Разумеючы ўсю сур’ёзнасць сітуацыі, я патэлефанаваў блізкім і расказаў, што адбылося на выбарчым участку, паведаміў, што мяне выклікае начальнік упраўлення РУУС Цэнтральнага раёна Віталь Сінякоў.
Хачу адзначыць: у мяне склалася ўражанне, што майму кіраўніцтву пра сітуацыю паведамілі, сказіўшы факты. Я ж даклаў, як усё было насамрэч, прапанаваў запрасіць у кабінет свайго начальніка, з якім вёў тэлефонныя размовы.
— Будзем разбірацца, — паабяцаў Сінякоў.
Не паспеў я прыехаць дадому, як прагучаў тэлефонны званок. Выклікалі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Да пад’езда нават прыслалі машыну.Мяне адразу ж запрасілі ў кабінет да начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Леаніда Фармагея. У кабінеце былі ён, начальнік РУУС Цэнтральнага раёна Віталь Сінякоў і прадстаўнік ці то Адміністрацыі прэзідэнта, ці то МУС,
карацей, чыноўнік высокага рангу.
Перада мной паклалі раздрукоўку з інтэрнэту, у якой апісвалася гэтая сітуацыя (з адной толькі недакладнасцю: у нататцы гаварылася, што бюлетэні ўкідаліся ў абедзенны перапынак, насамрэч усё адбывалася вечарам) і прапанавалі расказаць, што адбылося.
І зноў адзначу: у мяне склалася ўражанне, што спачатку яны вельмі спадзяваліся, што гэтае паведамленне — правакацыя апазіцыі.
Я падрабязна расказаў пра здарэнне з указаннем усіх службовых асобаў, нумароў мабільных тэлефонаў і часу тэлефонных злучэнняў. Думаю, што паралельна мой даклад правяраўся самым дбайным чынам. Было зразумела, што для прафесіяналаў, улічваючы колькасць людзей, уцягнутых у гэтую гісторыю, высветліць, як усё было насамрэч, зойме паўгадзіны.
Увогуле, калі стала ўсё зразумела,
мяне пачалі ўгаворваць (хоць гэтыя ўгаворы былі вельмі падобныя да патрабаванняў) выступіць на Беларускім тэлебачанні з аспрэчаннем інфармацыі, якая з’явілася ў інтэрнэце, напісаць адпаведны рапарт. Я катэгарычна адмовіўся.Зразумеўшы, што пераканаць мяне немагчыма, паабяцалі правесці праверку, пры гэтым з мяне ўзялі слова адмовіцца ад
Сказалі, каб я спакойна працаваў, супраць мяне не будзе ніякіх дзеянняў. Крыху пазней, мабыць, каб замацаваць дамоўленасць, начальнік РУУС, дзе я праходзіў службу, «з найлепшых меркаванняў» чагосьці папярэдзіў: маўляў, глядзі, будзь акуратны, а то пад выглядам журналістаў могуць падысці дужыя хлопцы…
Не тое каб гэта мяне моцна напалохала, але
«Заўважыў, што за мной вядзецца вонкавае назіранне»
Аднак вернемся да храналогіі падзей.
Літаральна наСачэнне працягвалася доўга. Ужо і выбары прайшлі, і вынікі абвясцілі, і новы склад парламента прыступіў да сваіх абавязкаў. Скажу шчыра: гэтая сітуацыя пачала мяне прыгнятаць. Я разумеў, што гэта невыпадкова.
Даходзіла да абсурду. Неяк мне па працы трэба было адправіць шмат позваў, і я кінуў іх у паштовую скрыню недалёка ад свайго ўпраўлення. На наступны дзень даведаўся, што пад выглядам распаўсюджання невядомай асобай атрутных рэчываў з дапамогай паштовых адпраўленняў з гэтай паштовай скрыні была сканфіскаваная адпраўленая мной карэспандэнцыя. Напэўна, думалі, што я нейкія «няправільныя» лісты рассылаю. (Матэрыялы «справы» аб гэтым выманні і сёння захоўваюцца ў архівах РУУС).
Гэта значыць, у дачыненні да мяне, кажучы прафесійнай мовай, пачаў праводзіцца цэлы комплекс
Напэўна, нервовасць сітуацыі ўсё ж адбівалася, пачаў зашкальваць ціск. І я вырашыў, што з гэтай службы трэба сыходзіць. Праверку ніхто не праводзіць, сачэнне вядзецца, тэлефоны праслухоўваюцца. Адным словам, перспектывы ў мяне невясёлыя.
Зімой года я звольніўся ў запас па стане здароўя. Праз нейкі час мяне пакінулі ў спакоі і мае «павадыры».
Скажу шчыра, не раз мяне пыталіся: «Коля, навошта гэта табе? Каму патрэбна твая прынцыповасць? Чаго ты дамогся?»
Яна патрэбная мне. Мне не сорамна перад маімі роднымі, сябрамі, не сорамна перад самім сабой. Я зрабіў так, як павінен быў зрабіць любы нармальны чалавек.
Упэўнены, калі ў «Народнай волі» з’явіцца публікацыя, мяне паспрабуюць дыскрэдытаваць. Таму я перадаю ў рэдакцыю тую фатаграфію, якая некалькі гадоў вісела на Дошцы гонару нашага ўпраўлення і якую таропка знялі адразу пасля ўсёй гэтай гісторыі. Таксама праз газету хачу звярнуцца да калег з розных сілавых структур: дома ў мяне няма наркотыкаў, боепрыпасаў, радыеактыўных рэчываў, падрыўной літаратуры, няма нічога супрацьзаконнага і ў маёй машыне.Я заўсёды нашу пры сабе дакумент, які сведчыць пра асобу. І няма ў мяне прычын зводзіць рахункі з жыццём, я з аптымізмам гляджу ў будучыню.
Народная воля