Хто з кім будзе дэбатаваць, кандыдаты ў прэзідэнты вырашаць самі
15.10.2010 14:34
—
Новости Политики
Кандыдаты ў прэзідэнты самі выберуць сабе партнёраў для дэбатаў, якія адбудуцца на дзяржаўным тэлебачанні перад выбарамі. Калі ж на кім-небудзь з кандыдатаў сыдзецца выбар адразу некалькіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, ён сам мусіць вызначыцца, з кім менавіта будзе дэбатаваць.
— Яны вырашаюць гэта самі з сабой, і гэта поўная добраахвотнасць, — распавяла Еўрарадыё старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Еўрарадыё: "Такім чынам, калі, напрыклад, трое кандыдатаў абяруць для дэбатаў чацвертага, ён сам будзе вырашаць, з кім з трох мець справу?"
Ярмошына: "Так!"
Мяркуецца, што запіс і трансляцыя дэбатаў адбудуцца ў канцы лістапада — на пачатку снежня 2010 года, пасля таго, як скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.