Другая кальцавая дарога працягласцю 158 км будзе пабудавана вакол Мінска
Другая кальцавая дарога будзе пабудавана вакол Мінска. Адпаведны ўказ № 532 падпісаў 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка.
Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца будаўніцтва другой кальцавой дарогі агульнай працягласцю 158 км. У яе склад будуць уваходзіць існуючыя ўчасткі аўтамабільных дарог (73 км) і два новыя напрамкі руху аўтатранспарту (85 км). Указам прадугледжваецца ажыццявіць будаўніцтва новых участкаў на працягу 7 гадоў:
у 2011—2014 гадах — участка працягласцю 44 км (ад аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск — Віцебск да аўтамабільнай дарогі М-6/Е28 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча); у 2014—2017 гадах — участка працягласцю 41 км (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі).
Для рэалізацыі праекта будаўніцтва аўтамабільнай магістралі спатрэбіцца Br900 млрд. Крыніцай названых сродкаў вызначаны дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.