Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня
Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. Адпаведны ўказ № 531 падпісаў 13 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сход склікаецца ў мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады.
Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу — 2,5 тыс. чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.