Бакіеў па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі
14.10.2010 11:08
—
Новости Политики
Курманбек Бакіеў заяўляе, што па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне карэспандэнту кіргізскай службы «Радыё Свабода».
Такім чынам ён аспрэчыў нядаўнія паведамленні шэрагу СМІ, па інфармацыі якіх Бакіеў вылецеў у Турцыю ў пачатку кастрычніка разам з Аляксандрам Лукашэнкам, які наведаў гэтую краіну з рабочым візітам.
«Я чуў пра гэта, гэта няпраўда, — сказаў Бакіеў. — Я нікуды не выязджаў, я да гэтага часу ў Беларусі.
Я павінен паўтарыць яшчэ раз: я не планую вяртацца ў Кыргызстан. Пакуль рана падымаць гэтую тэму».На пытанне аб тым, ці займаецца ён у Беларусі бізнесам і за кошт чаго цяпер жыве, Курманбек Бакіеў адказаў: «Я працаваў у якасці мэнэджэра ў розных месцах з 1985 года. Дзякуючы гэтаму ў мяне дастаткова грошай, каб забяспечыць сваю сям’ю ўсім».
Бакіеў таксама абверг інфармацыю пра тое, што ён нібыта фінансаваў
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН