Удзельнікам V Форума творчай і навуковай інтэлігенцыі

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам V Форума творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, які адкрываецца 14 кастрычніка ў Маскве.

"Глыбока сімвалічна, што гэтая сустрэча прысвечаная інавацыйнаму супрацоўніцтву — аснове дынамічнага развіцця нашых краін. Актыўнае ўкараненне перадавых тэхналогій у розныя сферы дзейнасці вызначае сёння не толькі эканамічны прагрэс, але і кардынальна павышае якасць жыцця людзей, узбагачае іх інтэлектуальны і духоўны свет", — гаворыцца ў віншаванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "наша агульная задача — умацаваць і прымножыць канструктыўныя, па-сапраўднаму партнёрскія адносіны паміж дзяржавамі, аб'яднаць творчы і навуковы патэнцыял для ўсеагульнай карысці".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што правядзенне на прасторы Садружнасці гэтага значнага мерапрыемства несумненна паслужыць плённаму абмену перадавым вопытам, будзе садзейнічаць пошуку новых формаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт таксама пажадаў удзельнікам форума моцнага здароўя, поспехаў у сумеснай працы, маштабных дасягненняў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Проблему вещания и распространения российских СМИ в Беларуси планируется решить в рамках соглашения на уровне СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика