Уга Чавес у найбліжэйшы час мае намер наведаць Беларусь

Источник материала:  

Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес у найбліжэйшы час мае намер наведаць Рэспубліку Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

Дыпламат адзначыў, што Уга Чавес "штогод прыязджае ў Беларусь з мэтай далейшага развіцця беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва". Прэзідэнт Венесуэлы наведваў Беларусь чатыры разы — у 2006, 2007, 2008 і 2009 гадах.

У снежні 2007 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Венесуэлу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у час якога было адкрыта сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты ў штаце Ансаатэгі. У сакавіку 2010 года кіраўнік беларускай дзяржавы другі раз з афіцыйным візітам пабываў у Венесуэле. У час паездкі быў падпісаны шэраг важных дакументаў па далейшым паглыбленні беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння.

←Санников: Конфликт между Лукашенко и Медведевым белорусам не нужен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика