Перад адлётам у Кітай Лукашэнка пажадаў прысутнасці Амерыкі

Источник материала:  
09.10.2010 22:30 — Новости Политики
Беларусь гатова даць КНР самыя шырокія магчымасці для інвеставання, «таму што Кітай ніколі не агаворвае свае інвестыцыі палітычнымі ўмовамі». Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю цэнтральным кітайскім СМІ 8 кастрычніка, напярэдадні свайго рабочага візіту ў КНР.

Сёння фрагменты інтэрв’ю публікуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі «хапае прапаноў» ад замежных інвестараў. «Але

я хацеў бы збалансаваць і не дапусціць памылкі, крэну ў адзін нейкі бок, у бок адной дзяржавы, — падкрэсліў ён. — Мне хацелася б, каб тут акрамя Расіі, Еўрасаюза прысутнічала яшчэ адна такая магутная дзяржава, як Кітай, разам з Амерыкай».

Ён заявіў, што Беларусь не памылілася, уключыўшы актывы ў юанях у золатавалютныя рэзервы, хаця гэтая валюта пакуль не стала свабодна канверсоўнай. «Гэта пакуль не стаў юань свабодна канверсоўнай валютай, — перакананы Лукашэнка. — Юань стане свабодна канверсоўнай валютай тады, калі гэтага захоча Кітай. Як толькі Кітай гэтага захоча — на працягу года юань стане свабодна канверсоўнай валютай. Эканоміка расце ў Кітаі сямімільнымі крокамі яшчэ і таму, што вы праводзіце вельмі правільную фінансавую палітыку».

«Што да нашай прывязкі беларускага рубля, у тым ліку да юаня, то мы бачым перспектыву юаня. Заўтра юань будзе свабодна канвенрсоўнай валютай, па-першае. Па-другое, пагадненне нацбанкаў прадугледжвае абмен нашых валют. Па-трэцяе, у нас велізарны тавараабарот, і нас задавольвае наяўнасць у Беларусі кітайскай валюты», — сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка адзначыў, што Кітай выдатна паказаў сябе ва ўмовах крызісу, працягваючы паспяхова развівацца. «Дакладна так і ў нас не было адмоўнага развіцця (мы хоць паўтара-два працэнты, але прыраслі за гэты фінансавы крызісны год). Цяпер мы маем прыкладна тыя ж паказчыкі па росце, што і кітайская эканоміка. І да крызісу мы мелі дакладна такія ж, 10–11%, як у Кітаі. Цяпер у нас каля 8%, мы поўныя рашучасці па году на 10% выйсці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены ў тым, што хутка Кітай будзе першай эканомікай свету.

«І тое, што мы прынялі ў свой час рашэнне, прывязаўшы нашу валюту да юаня, тут, я думаю, мы таксама не памыліліся, як калісьці не памыліліся ў нашых адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай, вельмі цесных, стратэгічнага плана», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў значную падтрымку, якую Кітай аказаў Беларусі ў крызісны і пасткрызісны перыяд.

«Дастаткова сказаць, што мы цяпер прапрацоўваем праекты на 15 млрд долараў, якія КНР гатова нам выдзеліць, і яшчэ мільярд ільготных крэдытаў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Кітай можа выкарыстаць выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі для таго, каб прыйсці ў Еўропу. «КНР разумее, што тут яе сябры, і праз Беларусь яна свабодна можа прыйсці ў Еўропу. І паколькі Кітай сябе пазіцыянуе як наймацнейшую дзяржаву, а так яно і ёсць, без супрацоўніцтва з Еўропай, напэўна, не абысціся», — падкрэсліў Лукашэнка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Александр Лукашенко встретится с главой Китая Ху Цзиньтао

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика