Аляксандр Лукашэнка адобрыў план пашырэння вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанову аб пашырэнні вытворчых плошчаў СТАА "Мідэа-Гарызонт" для стварэння буйнога прадпрыемства па выпуску бытавой тэхнікі, у тым ліку ЗВЧ-печаў. Гэта тэма абмяркоўвалася ўчора ў ходзе наведвання кіраўніком дзяржавы гэтага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта па выпуску сумесна з Кітаем ЗВЧ-печаў. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка сказаў, што ў бліжэйшы час плануецца падпісаць з Кітаем дакумент, у адпаведнасці з якім кітайскі бок прадаставіць інвестыцыі для стварэння буйнога прадпрыемства па выпуску бытавой тэхнікі. У прыватнасці, вытворчасць ЗВЧ-печаў будзе павялічана з 800 тыс. да 2,5 млн штук у 2012 годзе. Прэзідэнт запатрабаваў, каб практычна з заўтрашняга дня была пачата работа па падрыхтоўцы плошчаў для прадпрыемства. "Рашэнне прынята. Заўтра пачынайце працаваць". Пры гэтым ён сказаў, што ўсё павінна быць выканана ідэальна як на самім прадпрыемстве, так і што датычыцца дарожнай інфраструктуры — аўтамабільных і чыгуначных пад'ездаў. Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, беларускі бок дасканала працуе над заключэннем новых кантрактаў.