Аляксандр Лукашэнка: Ніякія эканамічныя катаклізмы Беларусі не пагражаюць
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці, перадае БЕЛТА.
"Які дэфолт?!" — сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што дай бог, каб у будучым годзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы была такая ж, як і ў гэтым. "Крыху са збожжам падвяло, а так у нас выдатны год", — адзначыў ён. "Вось і ўвесь дэфолт", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ні аб якім дэфолце ў Беларусі размовы не ідзе: у нас "ёсць што паесці, дзяцей накарміць (дзяцей мы ў школах і дзіцячых садах накормім) і апрануць".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў наступнай пяцігодцы неабходна будзе ўдзяліць увагу канкрэтным пытанням удасканалення сацыяльнай сферы ў вёсцы, дашліфаваўшы па шэрагу напрамкаў ужо зробленае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што дзеці не павінны быць праблемай для бацькоў, асабліва ў вёсцы, маючы на ўвазе, што, напрыклад, у школу або дзіцячы сад іх павінны адвозіць і прывозіць на асобным аўтобусе. "Бацькі будуць спакойныя, калі з дзецьмі будзе ўсё нармальна. Вось гэта нам трэба дашліфаваць у наступнай пяцігодцы і дабудаваць аграгарадкі, дзе гэта яшчэ не зроблена. Каб у вёсцы ў нас чалавек жыў, гадаваў дзяцей і быў абсалютна спакойны за іх будучыню. Нават калі дзіця ў горад не трапіць, не ўладкуецца ва ўніверсітэт — ён павінен ведаць, што патрэбен у вёсцы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб уборцы бульбы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Трэба на наступным тыднi завяршыць уборку бульбы. Будзе няправiльна, калi пры такiх цэнах i попыце на рынку мы пакiнем бульбу на полi". Што датычыцца ўборкi кукурузы на зерне, то яе, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, неабходна завяршыць на працягу тыдня.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацiкавiўся станам цэнаў на бульбу. Як далажыў вiцэ-прэм'ер Іван Бамбiза, цяпер гэта культура экспартуецца па цане Br1300 за адзiн кiлаграм. Вiцэ-прэм'ер таксама паведамiў, што ёсць просьба з боку шэрагу сельгасарганiзацый аб знiжэннi цаны. Аднак кiраўнiк дзяржавы ўсумнiўся ў мэтазгоднасцi знiжэння цаны на бульбу, улiчваючы высокi попыт на рынку. "Тое, што яны не бяруць па гэтай цане, трэба пакласцi ў сховiшчы i прадаць вясной, зiмой, калi заўгодна", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Капыльскiм раёне кiраўнiк дзяржавы наведаў сельгаспрадпрыемства "Старыца-Агра", якое ў тым лiку займаецца бульбаводствам па iнтэнсiўнай тэхналогii. Валавая вытворчасць бульбы ў гэтай гаспадарцы ў 2010 годзе чакаецца на ўзроўнi 8 тыс. 200 т пры ўраджайнасцi 410 ц/га, што складае 40 працэнтаў у агульным аб'ёме вытворчасцi бульбы ў раёне. Частку ўраджаю бульбы сельгаспрадпрыемства рэалiзуе ў Татарстан (Расiйская Федэрацыя). Ад продажу бульбы ў гэтым годзе ААТ "Старыца-Агра" плануе атрымаць каля Br5 млрд. Такiм чынам, пацвярджаецца тэзiс аб тым, што бульбаводствам займацца выгадна, i гэта культура можа даваць добрую рэнтабельнасць.
Наведваючы нядаўна Нясвiжскi раён, кiраўнiк дзяржавы ўжо даваў даручэннi аб неабходнасцi знайсцi пустуючыя памяшканнi пад бульбу, бо захоўванне ўраджаю гэтай культуры ў буртах прыводзiць да страт да 40 працэнтаў. Учора Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся ў кiраўнiцтва Мiнскай вобласцi тым, як выконваецца даручэнне. Як далажыў старшыня Мiнаблвыканкама Барыс Батура, падбор памяшканняў пад сховiшчы вядзецца iнтэнсiўна, а калi недзе i прымяняецца захоўванне ў буртах, то толькi ў якасцi часовай меры. "Усе затраты, якiя вы панесяце па перавозках, акупяцца", — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.