Дэпутаты на канфлікт з Расіяй не пайшлі
Заява была распаўсюджана сярод парламентарыяў яшчэ раніцай, пасля чаго ў пасяджэнні абвясцілі перапынак да 16 гадзін для ўнясення паправак і прапаноў.
Як заявіў перад галасаваннем спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка,
новая рэдакцыя дакумента «атрымалася досыць вытрыманай».«Наша пазіцыя ясная: дзейнасць ўсіх дзяржаўных інстытутаў і СМІ павінна быць накіравана не на разбурэнне, а на стварэнне і прымнажэнне дасягнутага».
Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова паведаміла, што ў заяве беларускія парламентарыі
заклікаюць сваіх расейскіх калегаў «не згубіць тое, што было дасягнута ў саюзным будаўніцтве за мінулыя гады».***
Напярэдадні Дзяржаўная дума Расіі прыняла заяву «Аб сітуацыі ў
«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае неўразуменне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — гаворыцца ў заяве.
БелаПАН