Місія наглядальнікаў СНД пачне назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі з 20 кастрычніка

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў кіраўнік місіі наглядальнікаў СНД Сяргей Лебедзеў учора, атрымліваючы першае пасведчанне міжнароднага наглядальніка ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі, перадае БЕЛТА.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што беларускiя выбаршчыкi могуць быць упэўнены ў аб'ектыўнасцi ацэнкi, якую мiсiя наглядальнiкаў СНД дасць маючым адбыцца прэзiдэнцкiм выбарам. "Мiсiя наглядальнiкаў СНД заўсёды кiравалася i будзе кiравацца прынцыпамi аб'ектыўнасцi, добразычлiвага падыходу, неўмяшання ва ўнутраныя справы (дзяржавы, дзе праходзяць выбары. — Заўвага БЕЛТА)", — падкрэслiў ён. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ўжо ўзначальваў мiсiю наглядальнiкаў СНД у час парламенцкiх выбараў у Беларусi i бачыў, як была арганiзавана выбарчая кампанiя. Паводле яго слоў, намаганнi ўлад заўсёды былi накiраваны на тое, каб арганiзаваць выбары адкрыта i гарантаваць свабоднае волевыяўленне грамадзян. Кiраўнiку мiсii СНД вядома, што за апошнi час выбарчае заканадаўства Беларусi было дэмакратызавана. У сувязi з гэтым ён разлiчвае, што ў час маючых адбыцца прэзiдэнцкiх выбараў будзе высокi ўзровень арганiзацыi, заўсёды характэрны для Беларусi.

←МИД Австрии призвал Беларусь обеспечить свободные и честные выборы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика