Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 60-годдзем
07.10.2010
—
Новости Политики
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага балетмайстра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 60-годдзем.
"Вы неразрыўна звязалі сваё жыццё з адным з самых прыгожых відаў мастацтва. Высокі прафесіяналізм, працавітасць, тонкае пачуццё гармоніі і нястомны творчы пошук далі вам магчымасць стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай харэаграфіі", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларус