Крэмль: Адносіны з Мінскам зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі
«Апошнім часам адносіны з беларускім кіраўніцтвам яўна зайшлі ў тупік. З улікам тых каментараў, якія даў прэзідэнт Беларусі, гэтыя адносіны не будуць ранейшымі», — цытуе Цімакову РІА Новости.
Паводле слоў
У той жа час, падкрэсліла Цімакова, «палітычныя кантакты на ўсіх узроўнях будуць прадоўжаны».
Яна растлумачыла, што прычынай запісу апошняга відэаблога Дзмітрыя Мядзведзева стала яго жаданне растлумачыць, на якім этапе знаходзяцца
Пры гэтым
Гаворка ідзе ў тым ліку аб інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, дадала яна. Прыярытэтам тут застаецца развіццё эканамічных сувязяў у рэчышчы нармальных рыначных адносін.
«Прадстаўнікі расійскай улады не каментуюць „добрыя“ адносіны Лукашэнкі з апазіцыяй, ступень рэалізацыі палітычных свабод не таму, што няма чаго сказаць, а па этычных меркаваннях. Гэта не тычыцца СМІ і палітычных рухаў», — заўважыла Цімакова. «Не сумняваюся, што яны выкажуць сваю ацэнку падзеям у Беларусі», — дадала яна.
Напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу рэзка раскрытыкаваў беларускае кіраўніцтва. «Апошнім часам, — заявіў ён, — кіраўніцтва Беларусі ўзяло на ўзбраенне антырасійскую рыторыку. Перадвыбарная кампанія там цалкам і поўнасцю пабудавана на антырасійскіх сюжэтах. <…> Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка за межы не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці».
Нагадаем, на
БелаПАН