Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з патрыярхам Варфаламеем
Як паведамляе
«Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей сардэчна прывітаў Аляксандра Лукашэнку, — гаворыцца ў паведамленні для прэсы. — Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і давернай атмасферы».
Бакі абмеркавалі ўзаемаадносіны царквы і грамадства. Лукашэнка падрабязна праінфармаваў аб тым, як у Беларусі складваюцца адносіны ўлады з праваслаўнай царквой. «Прэзідэнт распавёў пра міжканфесійную сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра ўнікальнасць і прыгажосць беларускай прыроды», — паведамляе
Пасля размовы з патрыярхам прэзідэнт наведаў храм, агледзеў хрысціянскія святыні і запаліў свечку.
Канстанцінопальская праваслаўная царква з’яўляецца адной з 15 існых у свеце незалежных (памесных) праваслаўных цэркваў. Патрыярх Варфаламей у 2008 годзе быў уключаны часопісам «Тайм» у спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету. Шырока вядомы сваёй дзейнасцю па абароне навакольнага асяроддзя. З’яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх міжнародных экалагічных канферэнцый (напрыклад па праблемах Дуная, у абарону Чорнага мора).
БелаПАН